Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Пераменная воблачнасьць, магчымыя дождж і навальніца, тэмпэратура +20-+22 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, Дзяржаўны літаратурны музэі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4), сьвяткаваньне гадавіны нараджэньня паэта
Пачатак а 12 гадзіне

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя "Аб парадку мытнага афармленьня аўтамабіляў у сувязі з увядзеньнем новых ставак мыта з 01.07.2011 г." Пачатак аб 11 гадзіне

Азэрбайджан, 7-8 ліпеня, візыт урадавай дэлегацыі Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам. Заплянаваныя сустрэчы Мясьніковіча з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Артурам Расі-задэ

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Жэнэва, перамовы лидэраў грэцкай і турэцкай частак Кіпру з удзелам генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна

Сопат, Польшча, нарада міністраў занятасьці і сацыяльных справаў краін Эўразьвязу

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1846: ЗША абвясьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая тады была часткай Мэксікі

1937: Напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоуцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Інцыдэнт лічыцца пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Азіі

2005: 4 тэрарысты-самазабойцы зрабілі сэрыю нападаў у лёнданскім мэтро і аўтобусах, у выніку якіх загінулі 52 чалавекі

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 ― Ян Чачот, беларускі паэт

1860 ― Густаў Малер, аўстрыйскі дырыжор і кампазытар

1882 ― Янка Купала, беларускі літаратар

1893 ― Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў 20 стагодзьдзя

1961 ― Вінцук Вячорка, беларускі палітык і лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год

У гэты дзень памерлі:

1572 ― Жыгімонт Аўгуст, кароль Польскі і Вялікі князь ВКЛ

1633 ― Леў Сапега, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага

1892 ― Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сыбіру

1926 ― Антоніё Ґаўдзі-і-Карнэт, гішпанскі архітэктар

1930 ― Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Беларусь, Расея, Украіна: Дзень Івана Купалы

Мінус 365:


Сьвятлана Завадзкая: “Адразу прыйшло прадчуваньне, што ніколі яго не пабачу”

Цытата на памяць:


Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай.

Леў Сапега
XS
SM
MD
LG