Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве таксама пляскаюць у далоні


6 ліпеня каля амбасады Беларусі ў Маскве зноўку пляскалі ў далоні на знак салідарнасьці з удзельнікамі беларускіх маўклівых пратэстаў.





Фотаздымкі з акцыі разьмясьціў у твітэры карыстальнік @adagamov. Ён паведаміў Радыё Свабода, што ўдзельнікаў акцыі было больш за трыццаць.

Яшчэ да пачатку акцыі да амбасады пад’ехалі паліцэйскія ПАЗы. Паліцыя прасіла не выкрыкваць лёзунгаў, але затрыманьняў ня было. Людзі білі ў далоні каля будынку амбасады прыблізна 15 хвілінаў.

Гэта ўжо ня першы раз, калі людзі зьбіраюцца каля амбасады Беларусі ў Маскве. Мінулы раз яны выказвалі сваю падтрымку беларусам падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG