Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі ПЭН-цэнтар прыняў заяву ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі.

"У апошні час зь Беларусі пастаянна прыходзяць паведамленьні пра жорсткі гвалт над тымі, хто спрабуе так ці інакш выказаць сваю думку пра палітыку ўладаў. Вядома, што свабода слова ў гэтай краіне здушаная даўно. Былі асуджаныя пісьменьнікі і журналісты Ўладзімір Някляеў, Ірына Халіп, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Зьміцер Бандарэнка і іншыя. Цяпер гаворка ўжо нават не пра свабоду слова, але пра свабоду жэсту (забаронены аплядысмэнты), права проста знаходзіцца на вуліцах Менску", — сказана ў заяве.

Дакумэнт падпісалі сябры выканкаму Расейскага ПЭН-цэнтру, вядомыя расейскія пісьменьнікі Андрэй Бітаў, Аляксандар Гарадніцкі, Ігар Ірценьеў, Юна Морыц, Аляксей Сіманаў, Людміла Ўліцкая, Леў Цімафееў.

Яны адзначаюць: "Немагчыма абыякава глядзець, як дужыя супрацоўнікі бясьпекі ўчатырох-упяцёх накідваюцца, зьбіваюць і зацягваюць у "варанкі" безабаронных жанчын і старых, якія ўсяго толькі падазраюцца ў нязгодзе з палітыкай Лукашэнкі. Мы, пісьменьнікі Расеі, выказваем сваё спачуваньне і падтрымку ўсім, хто зазнае гвалт у Беларусі. Мы абураныя рэпрэсіўнай палітыкай беларускіх уладаў і заклікаем калегаў ува ўсім сьвеце падняць голас пратэсту супраць здушэньня асноўных свабодаў у Беларусі. Мы таксама заклікаем урад Расеі строга рэглямэнтаваць эканамічныя прывілеі, якія надаюцца рэжыму Лукашэнкі, і паставіць іх у прамую залежнасьць ад захаваньня правоў чалавека беларускімі ўладамі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG