Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніну Расеі за 3 ліпеня — 30 базавых велічынь


Такі прысуд вынесьлі сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні грамадзяніну Расеі Міхаілу Якаўлеву. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 3 ліпеня, перадае для «Свабоды» прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель. У той дзень на Міхаіла Якаўлева склалі адміністратыўны пратакол.

«Я быў на судовым паседжаньні, якое вяла судзьдзя Ксенія Стасюкевіч. Прысутнічала таксама супрацоўніца Генэральнага консульства Расеі ў Берасьці Натальля Філіпава.

Паказалі відэакадры, дзе было бачна, што малады чалавек пляскаў у ладкі, калі ішоў па вуліцы Савецкай. І судзьдзя зьвязала гэта з тым, што было шэсьце і выказвалася меркаваньне па эканамічных і сацыяльных праблемах у Рэспубліцы Беларусь. Яна вынесла прысуд — штраф у памеры 30 базавых велічынь.

Дарэчы ў судовай залі прагучала пытаньне маёра міліцыі Сяргея Вечара да маладога расейца, ці ведае той Рамана Юргеля і Паўла Мажэйку. І той адказаў, што са мною пазнаёміўся тут у судзе, а Мажэйку наагул ня ведае».

На судзе хлапец патлумачыў, што ён прыехаў у Горадню да сваякоў. Разам са знаёмай — мясцовай дзяўчынай ён пайшоў гуляць у цэнтар гораду. І выпадкова трапіў пад разгон акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG