Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
А 16-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Горадні ўзновіцца працэс над грамадзянінам Расеі Міхаілам Якаўлевым. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 3 ліпеня, перадае для "Свабоды" прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель. На Міхаіла Якаўлева склалі адміністратыўны пратакол.

На судзе Міхаіл патлумачыў, што ён прыехаў у Горадню да сваякоў. Разам са знаёмай — мясцовай дзяўчынай ён пайшоў гуляць у цэнтар гораду. І зусім выпадкова трапіў пад разгон акцыі.

Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне ў амбасаду Расеі ў Беларусі. Адтуль паступіла ўказаньне ў Генэральнае консульства. І сёньня на судзе прысутнічае супрацоўніца консульства Натальля Філіпава.
XS
SM
MD
LG