Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 ліпеня з раніцы ў Кіеве на Хрышчаціку праходзіць мітынг у падтрымку былога прэм'ера краіны Юліі Цімашэнкі. У мітынгу бяруць удзел сотні людзей, гучаць прамовы. Сярод выступоўцаў быў і беларускі палітык Вячаслаў Сіўчык, які мусіў зьехаць зь Беларусі пасьля падзей 19 сьнежня.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, ён распавёў удзельнікам мітынгу пра сытуацыю ў Беларусі і пра палітвязьняў, у тым ліку кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, Дзьмітрыя Вуса і Андрэя Саньнікава, асуджаных на зьняволеньне беларускімі судамі.

"Сотні людзей на Хрышчаціку ў адзін голас шмат разоў скандзіравалі "Свабоду палітвязням!" і "Лукашэнка, гэць!". Мітынг працягваецца, і пра бяду ў Беларусі тут не забываюць", — распавёў "Свабодзе" Вячаслаў Сіўчык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG