Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Нuman Rights Watch асудзіла разгоны мірных акцый пратэсту ў Беларусі і заклікала ўлады неадкладна вызваліць затрыманых.

"Задушэньне акцый міліцыяй ў Беларусі жорсткае, абсурднае і няправільнае. Арышты людзей за тое, што яны мірна ходзяць або пляскаюць у далоні, – абуральнае парушэньне права на мірныя сходы", – гаворыцца ў заяве Х'ю Уільямсан, дырэктара Нuman Rights Watch па Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

Беларускія ўлады, падкрэсьліў ён, павінны паважаць права на свабоду сходаў і спыніць арышты мірных дэманстрантаў. Уільямсан таксама заклікаў улады неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

У заяве адзначаецца, што рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці і незалежных мэдыяў аднавіліся ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году. Нuman Rights Watch нагадвае, што Рада правоў чалавека ААН у чэрвені ўхваліла рэзалюцыю па парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. У ліку іншых мер рэзалюцыя заклікае ўрад спыніць ціск на грамадзянскую супольнасьць і дазволіць мірныя сходы.

Прадстаўнікі Нuman Rights Watch нагадваюць афіцыйнаму Менску аб тым, што права на мірныя сходы гарантавана ня толькі Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога зьяўляецца Беларусь, але і беларускай Канстытуцыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG