Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Лапуціна выклікаюць у Кастрычніцкі РАУС Магілёва для зьняцьця адбіткаў пальцаў.

У міліцыі актывіста чакаюць а 19 гадзіне. Яго выклікаў па тэлефоне ўчастковы міліцыянт, які не назваў свайго імя.

Лапуцін: “Я зьвязваю выклік толькі з адным — зь сёньняшняй маўклівай акцыяў пратэсту. У апошніх акцыях я быў актыўным удзельнікам. Я ўпэўнены, што цяпер сілавыя структуры працуюць па актывістах, каб яны ня здолелі паўдзельнічаць у акцыі”.

Раней у Сяргея Лапціна ўжо бралі адбіткі пальцаў супрацоўнікі КДБ.
XS
SM
MD
LG