Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва ЭЗ і Рады Эўропы абмеркавала сытуацыю ў Беларусі

  • БелаПАН

Палітычная сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэм нефармальных кансультацыяў, якія правялі 5 ліпеня ў Страсбуры міністар замежных спраў Украіны, старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы Канстанцін Грышчанка, генэральны сакратар Рады Эўропы Тарб'ёрн Ягланд і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан.

Паводле зьвестак прэс-службы ўкраінскага МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытаньні каардынацыі дзейнасьці арганізацый у вырашэньні актуальных праблем сучаснай Эўропы — прыднястроўскае ўрэгуляваньне, сытуацыю ў Беларусі, палітычны крызіс у Альбаніі.

Асобна бакі "закранулі пытаньне палітыкі суседзтва Рады Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу і вызначылі асноўныя элемэнты, якія патрабуюць каардынацыі ў гэтай сфэры".
XS
SM
MD
LG