Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз асудзіў прысуд беларускаму карэспандэнту польскай "Газэты выбарчай" Андрэю Пачобуту, перадае Польскае агенцтва друку.

"Мы асуджаем палітычна матываваны прысуд карэспандэнту "Газэты выбарчай", — цытуе агенцтва Маю Кацыянчыч, прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

"Прысуд зьяўляецца чарговым прыкладам перасьледаў, распачатых пасьля выбараў у сьнежні 2010 году, — сказала Кацыянчыч. — Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць перасьлед незалежных СМІ".

5 ліпеня Пачобут быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады. Журналіст быў абвінавачаны ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.
XS
SM
MD
LG