Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынятая пастанова аб кампэнсацыі за навучаньне, само навучаньне падаражэе


Навучаньне ў беларускіх ВНУ падаражэе ў межах 20%. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, перадае БЕЛТА.

“Ёсьць рашэньне на ўзроўні ўраду аб тым, каб падвышэньне коштаў было ў межах 20%, - сказаў міністар. - Гэта цалкам абгрунтаваныя лічбы”.

Таксама сёньня быў зацьверджаны парадак кампэнсацыі за навучаньне выпускнікамі ВНУ, якія не адпрацавалі па месцы абавязковага разьмеркаваньня. У міністэрстве адукацыі адзначылі, што выпускнік мае права адмовіцца ад працы па разьмеркаваньні, але мусіць вярнуць затрачаныя на яго падрыхтоўку сродкі. Для гэтага яму неабходна да заключэньня працоўнай дамовы зьвярнуцца ва ўстанову адукацыі па разьлік сумы затрачаных сродкаў.

У выпадку непрыбыцьця выпускніка да месца працы, яго пераводу ў іншае месца або дачаснага звальненьня, калі ён атрымаў права на вызваленьне ад разьмеркаваньня, наймальнік і сам выпускнік у месячны тэрмін павінны паведаміць аб гэтым ва ўстанову адукацыі. Калі выпускнік цягам шасьці месяцаў ня выплаціць усю суму, то ВНУ, якое ажыцьцяўляе кантроль за своечасовым і поўным пакрыцьцём затрачаных сродкаў, будзе вырашаць справу ў судзе.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасьня 2011 года.
XS
SM
MD
LG