Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці вобшукі ў актывістаў сеткавай рэвалюцыі


Шаснаццацігадовы актывіст зь Берасьця Сяргей Алексіевіч, які зьяўляецца адміністратарам суполкі сеткавай рэвалюцыі «ВКонтакте» паведаміў, што сёньня, 5 ліпеня, да яго ў кватэру прыходзілі з вобшукам. Ён асабіста пры вобшуку не прысутнічаў, аднак маці паведаміла, што быў выняты кампутар, шукалі любыя электронныя носьбіты інфармацыі.

3 ліпеня ў кватэру Сяргея Алексіевіча наведаліся два супрацоўнікі органаў: адзін у цывільным і адзін у міліцэйскай форме. Прапанавалі праехаць на гутарку. Пасьля таго як Сяргей адмовіўся, яго маці была папераджаная аб тым, што хлопцу нельга выходзіць на цэнтральную плошчу Берасьця — імя Леніна. Аднак увечары яго менавіта там і затрымалі.

Сяргей Алексіевіч: «У 10 гадзін я ішоў па плошчы Леніна на канцэрт. Да мяне падышлі два чалавекі ў цывільным. Адзін спытаўся: „Алексіевіч?“. Я сказаў: „Так“. Пасьля гэтага мяне заламалі, узялі пад рукі і пацягнулі. Чуў брыдкаслоўе ад супрацоўнікаў міліцыі. Чуў, што я ў нейкім сьпісе. Выклікалі інспэктара па справах непаўналетніх, і выявілася, што на мяне складзены рапарт, нібыта я ішоў па плошчы Леніна, мацярыўся і размахваў рукамі. Хоць я ішоў адзін, у мяне тэлефона не было з сабою. Я ніяк ня мог мацярыцца. Мяне пратрымалі крыху больш за тры гадзіны і адпусьцілі».

Па інфармацыі Сяргея Алексіевіча і Зьмітра Шурхая, абласнога кіраўніка БХД па Берасьцейскай вобласьці, вобшукі па справах арганізацыі і ўдзелу ў маўклівых акцыях пратэсту ў Берасьці адбыліся сёньня яшчэ ў некалькіх актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG