Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пяць месяцаў 2011 году кошты ў Беларусі вырасьлі на 25,4%


Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД апублікаваў даклад аб асноўных эканамічных паказчыках у краін СНД за студзень-травень 2011 году. Паводле зьвестак статкамітэту, кошты ў Беларусі за азначаны пэрыяд вырасьлі на 25,4%, што зьяўляецца горшым паказчыкам сярод усіх дзяржаў Садружнасьці.

На другім месцы па ўзроўні росту цэн усьлед за Беларусьсю зь вялікім адрывам разьмясьціўся Таджыкістан (6,9%). Далей -- Кыргызстан (6,5%).

Расея падзяліла перадапошняе месца з Казахстанам (4,8%). Самая нізкая інфляцыя зарэгістраваная ў Азербайджане -- 3,4%. Зьвестак з Туркмэністану і Узбэкістану пакуль няма.

У цэлым інфляцыя ў краінах СНД за студзень-травень склала 3,9%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG