Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці заявілі пікет супраць гвалтоўных зьнікненьняў людзей


Актывісты Берасьця — супраць гвалтоўных зьнікненьняў людзей

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, «Маладых дэмакратаў», руху «За Свабоду», прафсаюзу РЭП і праваабаронцы Берасьця зьвярнуліся да гарадзкіх уладаў з заявай на правядзеньне пікету супраць гвалтоўных зьнікненьняў людзей.

Праваабаронца Раман Кісьляк паведаміў БелаПАН, што мэта акцыі — прыцягнуць увагу да фактаў гвалтоўных зьнікненьняў і іншых парушэньняў падчас затрыманьняў людзей у абласным цэнтры.

«Я лічу, неабходна тэрмінова выказаць пратэст супраць абуральных фактаў утойваньня ў Берасьці інфармацыі пра месца знаходжаньня затрыманых, а таксама спробаў выкраданьня 3 ліпеня людзей на скрыжаваньні вуліц Пушкінскай і Карла Маркса побач з галоўнай плошчай гораду», — адзначыў праваабаронца.

Пікет заплянаваны на 7 ліпеня невыпадкова: «7 ліпеня 2000 году бясьсьледна зьнік у Беларусі апэратар расейскага каналу ОРТ Дзьмітрый Завадзкі», — адзначыў Раман Кісьляк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG