Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі міліцыя затрымала сябра АГП


Уладзімер Няпомняшчых

Уладзімер Няпомняшчых

У Гомелі на вуліцы Перамогі міліцыя затрымала прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпошняшчых.

«Я стаяў на прыпынку грамадзкага транспарту. Пад’ехалі на машыне двое супрацоўнікаў службы аховы — прапаршчык Валянцін Гарбачоў і малодшы сяржант Рустам Ісмайлаў. Забіраюць мяне ў Чыгуначны райаддзел міліцыі», — паведаміў праз мабільны тэлефон спадар Няпомняшчых.

Паводле Уладзімера, міліцыянтам, відаць, недаспадобы прыйшлася ягоная футболка з надпісамі — наперадзе: «19 сьнежня 2010 году — крывавая нядзеля», на сьпіне: «Далоў фашызм». Службоўцы, аднак, заяўляюць, што прадпрымальнік падобны да нейкага злачынцы — якога, ня ведаюць самі.
XS
SM
MD
LG