Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Пераменная воблачнасьць, магчымыя дождж і навальніца, тэмпэратура +20-22 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У розных гарадох Беларусі ня выключанае правядзеньне маўклівых маніфэстацыяў на заклік інтэрнэт-супольнасьці «Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках». Пачатак а 19-й гадзіне.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Украінскі міністар замежных спраў Канстанцін Грышчанка наведае Польшчу.

Візыт у Ватыкан кіраўніка МЗС Азэрбайджану Эльмара Мамед'ярава

Вашынгтон, Twitter-канфэрэнцыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў пытаньнях эканомікі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1253: У дзень сьв. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Мяндоўга.

1415: Вялікі чэскі рэлігійны прапаведнік і рэфарматар Ян Гус быў спалены каталіцкай царквою за ерась.

1789: Францускі нацыянальны сход абвясьціў сябе ўстаноўчым сходам і заявіў аб сувэрэннасьці народу адносна ўлады караля.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796: Мікалай І, расейскі імпэратар.

1851: Янка Лучына, беларускі паэт.

1887: Марк Шагал, беларускі, расейскі і францускі мастак.

1905: Пятро Глебка, беларускі грамадзкі дзяяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.

1946: Джордж Буш, 43-ці прэзыдэнт ЗША.

1977: Макс Мірны, беларускі тэнісіст.

У гэты дзень памёрлі:

1415: Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч.

1796: Адам Нарушэвіч, паэт і гісторык.

1893: Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік.

1962: Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень пацалунка.

Дзень дзяржаўнасьці ў Літве

Дзень сталіцы Казахстану ― Астаны.

Дзень памяці Яна Гуса ― дзяржаўнае сьвята Чэхіі.

Мінус 365:


БРСМ супраць НТВ – народ супраць БРСМ

цытата на памяць


Думаю, што, валодаючы ўсімі новымі сродкамі скарэньня сьвету, чалавек ня здольны скарыць толькі сябе.
Марк Шагал
XS
SM
MD
LG