Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў у пракуратуры пацьвердзіў факт катаваньняў у КДБ

  • БелаПАН

5 ліпеня экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў быў дапытаны ў Вайсковай пракуратуры на прадмет катаваньняў у сьледчым ізалятары КДБ.

Як паведаміў сам палітык, Вайсковая пракуратура праводзіць расьсьледаваньне заявы аб катаваньнях пасьля адпаведнага звароту Беларускага Хэльсынскага камітэту. "Я пацьвердзіў факты, якія апісваў у сваёй заяве Алесь Міхалевіч", — сказаў Някляеў.

28 лютага, пасьля выхаду з СІЗА КДБ, экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь
Я пацьвердзіў факты, якія апісваў у сваёй заяве Алесь Міхалевіч.

Міхалевіч паведаміў, што яго адпусьцілі з ізалятару пасьля таго, як ён даў згоду стаць агентам камітэту. Паводле слоў Міхалевіча, ён вымушаны быў пайсьці на такі крок "з-за жудасных умоў утрыманьня ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаваньні". У той жа дзень палітык накіраваў у Генпракуратуру заяву, у якой прасіў "правесьці праверку і спыніць зьверствы" ў дачыненьні да людзей, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Генпракуратура пасьля адпаведнай праверкі кваліфікавала заяву як заведама ілжывы данос.

23 траўня ў інтэрвію інтэрнэт-газэце Naviny.by ("Белорусские новости") Някляеў сказаў: "Тое, пра што расказаў Міхалевіч і што пацьвердзіў Саньнікаў, — зьдзекі, "расьцяжкі", фізычныя "практыкаваньні", катаваньні холадам, бяссоньніцай, — так. Усё гэта было, я казаў пра гэта ў судзе. Але вось што дзіўна: я не лічыў гэта катаваньнямі. І ведаеце чаму?.. Я ж нарадзіўся і вырас у сыстэме, для якой чалавек — нішто. У якой жалеза: самалёт, танк, гармата, кулямёт, куля, нават цьвік нешта каштавалі, а чалавек — не".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG