Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халтуршчыкі з КДБ


"Закусачная-аўтамат" на Круглай плошчы ў Менску, дзе харчаваўся Освальд, 1960 год
"Закусачная-аўтамат" на Круглай плошчы ў Менску, дзе харчаваўся Освальд, 1960 год
Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


Аднойчы, калі Освальд праводзіў Элу дадому, да іх падбегла дзяўчына, у якой вырвалі сумачку. Освальд не пабег за злодзеем, а спытаў у Элы, ці нельга прайсьці іншай вуліцай. І яны пайші іншай дарогай. Ахоўнікі законнасьці з КДБ у такія сытуацыі ня ўмешваліся.

Рапарт вонкавага назіраньня КДБ

02.07.60
Ад 12:00 да 24:00

А 14:30 Лі Гарві выйшаў з працы і пайшоў на абед у кафэ самаабслугоўваньня на плошчы Перамогі. Пад’еў, быў дома а 15:00.

А 16:00 выйшаў з дому, сеў на тралейбус № 1 на плошчы Перамогі і паехаў да Цэнтральнай плошчы без аплаты праезду. Выйшаў праз заднія дзьверы і пайшоў у краму саюздруку № 1 на вуліцы Маркса.

Там купіў некалькі газэт і пайшоў у гастраном № 13 на праспэкце Сталіна. Нічога не купіў, выйшаў, пайшоў у ГУМ. Паглядзеў тавары ў аддзеле плястмасы, нічога не набыў і пайшоў у кветкавую краму, затым у булачную, потым у кафэ “Вясна”. Выйшаў з кафэ праз 5 хвілін, на прыпынку “Камсамольская” сеў на тралейбус № 1, выйшаў на плошчы Перамогі і быў дома а 16:50.

А 20:20 Лі Гарві выйшаў з дому і хутка пайшоў да Опэрнага тэатру. Там пачаў хадзіць туды-сюды каля цэнтральнага ўваходу. Праз 10 хвілін пайшоў у бок сквэру і на галоўнай алеі сустрэўся зь незнаёмай жанчынай, мянушка “Дора”. Яны павіталіся поціскам рук і пачалі гаварыць. Пагаварыўшы хвіліны тры, яны разышліся, не разьвітаўшыся. “Дора” пайшла ў жылы дом на Лаўска-Набярэжнай вуліцы, а Лі Гарві застаўся на плошчы. Праз 20 хвілін “Дора” вярнулася, нешта сказала і яны, узяўшыся за рукі, пайшлі да цырка.

Паглядзелі на рэкляму ў вітрынах, пасьля гулялі па праспэкце Сталіна каля 35 хвілін і гаварылі пра нешта.

У Менску часоў Освальда

А 21:45 Лі Гарві і “Дора” пайшлі ў цырк. Лі Гарві прад’явіў квіткі і яны занялі свае месцы ў 10 радзе і пачалі глядзець амэрыканскі фільм “Лілі”. А 23:45, пасьля заканчэньня фільму, яны павольна пайшлі да дому № 22 на Лаўска-Набярэжнай, там спыніліся, пагаварылі хвілін 15, пасьля разьвіталіся. “Дора” ўвайшла ў свой дом (асоба высьвятляецца), а Лі Гарві пайшоў дадому і быў там а 24:00. Назіраньне ў гэты момант было спыненае да наступнай раніцы.

Самае цікавае ў гэтым рапарце – дата.

Освальд пазнаёміўся з Герман яшчэ зімой, у першыя дні на заводзе.

І гэтае знаёмства заставалася невядомым для КДБ паўгода! Прынамсі, для групы вонкавага назіраньня.

Во засакрэцілі.


Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG