Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія акцыі пойдуць на біржу з-за страху перад Расеяй


Франкфурцкая фондавая біржа
Франкфурцкая фондавая біржа
Каб ня даць беларускія прадпрыемствы ў рукі расейскіх стратэгічных інвэстараў, іх акцыі, верагодна, будуць разьмешчаныя на фондавыі рынку, піша нямецкае выданьне Die Presse. Аднак выданьне амэрыканскіх дзелавых колаў The Wall Street Journal адзначае, што шанцы на посьпех і ў гэтым выпадку невялікія.

У нядзелю абсурднасьць беларускага рэжыму дасягнула кульмінацыі: з-за боязі быць арыштаванымі слухацкая аўдыторыя прамовы Аляксандра Лукашэнкі. абыходзілася без апладысмэнтаў, піша аўтар артыкулу ў Die Presse Эдуард Штайнэр. Ён нагадвае, што ад 8 чэрвеня нязгодныя беларусы кожную сераду зьбіраюцца на акцыі маўклівага пратэсту, не ўжываючы лёзунгаў, а толькі аплядысмэнты. Рэжым рэагуе арыштамі. У сваёй прамове 56-гадовы былы дырэктар саўгасу заявіў, што пратэсты сталі часткай пляну «насадзіць тут сцэнар каляровых рэвалюцый”, і што «гэта у нас ня пройдзе».

На 17-м годзе кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі плянавая эканоміка Беларусі перажывае беспрэцэдэнтны крызыс, піша газэта. Павышэньне
Калі дыктатар Лукашэнка, ізляваны Эўразьвязам, ня хоча патрапіць у яшчэ большую залежнасьць ад краінаў-крэдытораў, такіх як Расея, то яму прыйдзецца пачаць прыватызацыю.

зарплат і пэнсій перад выбарамі прывялі да росту інфляцыі, нацыянальная валюта ў траўні абясцэнілася на траціну і яе запасы падыходзяць да канца. Калі дыктатар Лукашэнка, ізляваны Эўразьвязам, ня хоча патрапіць у яшчэ большую залежнасьць ад краінаў-крэдытораў, такіх як Расея, то яму прыйдзецца пачаць прыватызацыю, лічыць аўтар выданьня.

Вядома, што МВФ пакуль не адрэагаваў на просьбу Беларусі пра выдачу крэдыту, таму Расея – праз Антыкрызысны фонд Эўразійскай эканамічнай супольнасьці – становіцца галоўным крэдыторам краіны, але за гэта Масква хоча атрымаць прыбыльныя дзяржпрадпрыемствы. Каб не даць прадпрыемствам патрапіць у рукі расейскіх стратэгічных інвэстараў, паведамляе выданьне, спасылаючыся на інфармацыю агучаную на мінулым тыдні беларускім урадам, іх акцыі, верагодна, будуць разьмешчаныя на фондавым рынку.

Нагадаем, што на мінулым тыдні БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніцу Дзяржкаммаёмасці Ганну Карніевіч паведаміла, што БелАЗ здольны вывесьці свае акцыі на Франкфурцкую фондавую біржу. Карніевіч адзначыла, што для падрыхтоўкі IPO – першапачатковай публічнай прапановы акцый кампаніі шырокаму колу асобаў БелАЗу патрэбны яшчэ як мінімум год.

Беларускі аўтамабільны завод быў заснаваны ў Жодзіне ў 1948-м годзе (ад 2010 г. - ААТ БелАЗ). Завод займае траціну сусьветнага рынку кар’ерных самазвалаў, выпускае таксама калёсныя пагрузчыкі і бульдозэры, а таксама спэцыяльныя транспартныя сродкі для падземных і мэталюргічных работ.


"НЕРЭАЛІСТЫЧНЫЯ ПЛЯНЫ"


Надзя Папова ў The Wall Street Journal адзначае, што, на думку аналітыкаў, пляны першаснага разьмяшчэньня акцый беларускіх дзяржаўных кампаній не выглядаюць рэалістычнымі ў найбліжэйшыя некалькі гадоў.

Актывы, чый кошт зьніжаецца ў сувязі з крызісным станам беларускай
Малаімаверна, што інвэстары зь іншых краін будуць зацікаўленыя ў цьмяных кампаніях Аляксандра Лукашэнкі

эканомікі, могуць апынуцца ў руках расійскіх кампаній, папярэджваюць яны. Малаверагодна, што інвэстары зь іншых краін будуць зацікаўленыя ў цьмяных кампаніях Аляксандра Лукашэнкі, які паабяцаў прыватызаваць некаторыя дзяржаўныя кампаніі ў абмен на крэдыт у тры мільярды даляраў, выдадзены стабілізацыйным фондам пад кіраваньнем Расеі.

Крэдыт, так ці інакш, будзе паступаць часткамі наступныя тры гады, у той час як Беларусі неабходна як мінімум шэсьць мільярдаў у гэтым годзе, лічыць Юлія Цяпляева, галоўны эканаміст банка BNP Paribas ў Маскве. Лукашэнку не хвалююць фінансавыя рэаліі, ён верыць у тое, што ён можа правесьці IPO, калі яму спатрэбяцца грошы, і таму ён загадаў правесьці IPO, лічыць Цяпляева.

Ніводная беларуская кампанія раней не праводзіла першаснае разьмяшчэньне акцый, і толькі некаторыя зь іх публікуюць свае фінансавыя паказчыкі, працуючы ў сыстэме кіраванай эканомікі часоў Савецкага Саюза.

«Любая кампанія, якая хоча правесьці першаснае разьмяшчэньне, павінная выпускаць фінансавыя справаздачы прынятага міжнароднага стандарту на працягу некалькіх гадоў, мець празрыстую структуру кіраваньня і выразны бізнэс-плян», — заявіў Крыс Уіфер, кіраўнік дасьледчага дэпартамэнту ING па Расіі.

Беларусь разьлічвае правесьці першаснае разьмяшчэньне акцый вытворцы грузавікоў «БелАЗ» да канца года на замежнай біржы, заявіў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка ў канцы траўня. Віцэ-прэм’ер паведаміў, што «БелАЗ» стане «першым бліном» ў пытаньні IPO, мабыць, маючы на ўвазе вядомую прымаўку. Чыноўнік ураду Лукашэнкі не даў ніякіх дадатковых тлумачэньняў. «Беларуськалій», адзін з найбуйнейшых вытворцаў калійных угнаеньняў -- наступны па чарзе. Крыніца, блізкая да падрыхтоўкі IPO беларускіх кампаній, заявіла, што разьмяшчэньне не выглядае рэалістычным, але дадала, што яе калегі старанна працуюць на мэту, пастаўленую Лукашэнкам.

Продаж стратэгічным інвэстарам выглядае самым рэалістычным рашэньнем беларускай праблемы ў сувязі са складанымі адносінамі Лукашэнкі і Эўразьвязу, заявіў Яўген Гаўрыленкаў, галоўны эканаміст і дырэктар расейскай кампаніі «Тройка-Диалог». Кітай актыўна шукае цікавыя актывы, дадаў ён.

Урэшце Менск можа дастукацца да таго, што расейскі «АўтаВАЗ» завалодае «БелАЗам», а расейскі вытворца калійных угнаеньняў «Уралкалій» выкупіць «Беларуськалій», адзначыў Уіфер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG