Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International асудзіла празьмернае выкарыстаньне сілы беларускімі ўладамі


Міжнародныя праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала беларускія ўлады ўстрымлівацца ад ужыцьця празьмернай сілы ў дачыненьні да пратэстоўцаў.

Такую заяву арганізацыя зрабіла пасьля падзеяў 3 ліпеня, калі міліцыя ў Менску ўжыла сьлезацечны газ і па ўсёй Беларусі было арыштавана больш за 300 удзельнікаў пратэстаў.

У заяве Amnesty International падкрэсьліваецца, што арышты праводзілі агенты дзяржбясьпекі ў цывільным, якія не прад'яўлялі ніякіх пасьведчаньняў асобы і не называлі прычынаў затрыманьня.
XS
SM
MD
LG