Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латыская чыгунка баіцца ўдару ад Лукашэнкі


Калі Беларусь забароніць экспарт нафтапрадуктаў, гэта стане вельмі сур'ёзным ударам для латыскай чыгуначнай кампаніі Latvijas dzelzceļš (LDz), паведаміў яе прэзыдэнт Угіс Магоніс.

Паводле словаў Магоніса, ён размаўляў аб эканамічным крызісе ў Беларусі з кіраўніком "Беларускай чыгункі", які сказаў, што на іх гэтыя працэсы амаль не паўплывалі.

"Яны зарабляюць валюту, таму справы ў іх ідуць нават лепш. Аднак за тэндэнцыямі трэба сачыць пастаянна. Калі Беларусь зноў забароніць экспарт нафтапрадуктаў, для нас гэта будзе вельмі сур'ёзным ударам", – растлумачыў Магоніс, нагадаўшы, што нядаўна беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка загадаў зьнізіць аб'ёмы экспартаванага паліва, паколькі яно занадта моцна падаражэла на ўнутраным рынку.

"Згодна зь яго распараджэньнем, долю паліва ў экспарце, якая складае 30%, трэба зьнізіць да 10%. Я спадзяюся, што гэтая сытуацыя не працягнецца занадта доўга, паколькі беларускім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам трэба адпрацоўваць страты. Аднак я з асьцярогай гляджу на гэтую сытуацыю", – прызнаўся Магоніс.

Аб гэтым паведамляе агенцтва DELFI.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG