Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пакінула рашэньне суду 1-ай інстанцыі бязь зьменаў. Скаргу «Народнай Волі» пакінулі без задавальненьня, не скасаваўшы папярэджаньня Міністэрства інфармацыі газэце.

Беларускае тэлебачаньне палічыла, што артыкул Сьвятланы Калінкінай «Гаворыць і паказвае Гебельс-ТВ», апублікаваны ў «Народнай волі», нанёс шкоду яго дзелавой рэпутацыі. У судзе ў мінулы чацьвер былі заслуханы абодва бакі і прадэманстраваны фільм «Плошча. Жалезам па шкле», з-за якога і разгарэліся жарсьці.

БТ палічыла, што журналістка парушыла артыкул 34 Закону аб СМІ — не падала доказаў сваіх асабістых меркаваньняў. І артыкул Калінкінай «Гаворыць і паказвае Гебэльс-ТВ» быццам бы падрывае дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі на міжнародным узроўні.

У выніку Міністэрства інфармацыі вынесла газэце папярэджаньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG