Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў у пасланьні да прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса з нагоды 200-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці гэтай краіны.

Лукашэнка напісаў, што лічыць Чавэса "прыкладам самаадданага служэньня сваёй Айчыне".

"Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што ў наш час з боку буйных дзяржаў зноў робяцца спробы калянізацыі новага тыпу – эканамічнай, палітычнай і культурнай гегемоніі", – сказалі агенцтву ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

"Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ў супрацьстаяньні гэтым сучасным выклікам, ня гледзячы на шматлікія перашкоды на шляху будаўніцтва моцнай сувэрэннай Вэнэсуэлы, Уга Чавес зьяўляецца прыкладам гэтага самаадданага служэньня сваёй Айчыне", – паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

І дадае, што кіраўнік Беларусі пажадаў вэнэсуэльскаму лідэру "посьпехаў у адказнай дзяржаўнай працы і моцнага здароўя, міру і дабрабыту ўсяму сяброўскаму вэнэсуэльскаму народу".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG