Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром лічыць, што Беларусь зацягвае перамовы наконт "Белтрансгазу"


Тэлефонная размова старшыні праўленьня "Газпраму" Аляксея Мілера і першага намесьніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі адбылася 4 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Газпрама".

Бакі абмеркавалі пытаньні узаемадзеяньня ў газавай сфэры. У прыватнасьці, размова ішла аб пэрспэктывах падпісаньня дакумэнтаў па куплі "Газпрамам" 50 працэнтаў акцый "Белтрансгазу". Было адзначана, што практычна усе пункты праекта дамовы ўзгоднены.

Як паведамляе прэс-служба "Газпрама", Аляксей Мілер па выніках размовы адзначыў, што "беларускі бок прадаўжае увязваць падпісаньне дакумэнтаў па "Белтрангазу" з узгадненьнем умоў новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь". Ён лічыць, што гэта можа прывесьці да зацягваньня перагаворнага працэсу.

У ходзе тэлефоннай размовы таксама было сказана, што умовы дзеючага да канца 2011 года кантракта не могуць быць зьменены.

"Газпрам" і "Белтрансгаз" 31 сьнежня 2006 года падпісалі кантракт на пастаўку і транзыт газу ў 2007-2011 гадах. Дакумэнтам, у прыватнасьці, вызначана формула цаны з 1 студзеня 2008 года (адпаведная формуле цаны пры пастаўках расійскага газу ў Эўропу), а таксама паніжальныя каэфіцыенты цаны на 2008-2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). "Газпрам" валодае 50 працэнтамі акцый "Белтрансгаз".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG