Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, асуджанага на 5,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, паклалі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь.

Першым пра гэта паведаміў у лісьце сваёй жонцы палітвязень Зьміцер Бандарэнка, які сам зараз ляжыць у шпіталі і пабачыў там Вуса. Афіцыйна гэтую інфармацыю пацьвердзілі жонцы Вуса, Яўгеніі, у адміністрацыі турмы на Валадарцы.

Дзьмітрый Вус асуджаны на 5 з паловай гадоў зьняволеньня за арганізацыю масавых беспарадкаў. Некалькі гадоў таму Дзьмітрый Вус перанёс цяжкую апэрацыю, ляжаў шмат дзён у коме, пасьля гэтага Вусу была прызначана 2-я група інваліднасьці, якую ён ня стаў пацьвярджаць напярэдадні выбараў. Сваякі вельмі апасаюцца за стан здароўя Дзьмітрыя Вуса за кратамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG