Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень хмарна, часам дождж, тэмпэратура +19 – +21 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Працяг судоў над удзельнікамі маўклівых акцыяў пратэсту, што прайшлі па ўсёй Беларусі 3 ліпеня.

Менск: абвяшчэньне пастановы касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суду па скарзе рэдакцыі газэты “Народная воля” да Белтэлерадыёкампаніі.

Менск: канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці “Ўсходняга партнэрства”.

Горадня, суд Ленінскага раёну: апошняе слова карэспандэнта “Газэты выборчай” Андрэя Пачобута, якога вінавацяць у абразе прэзыдэнта Беларусі і паклёпе на яго.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Страсбур: сэсія Эўрапарлямэнту.

Вашынгтон: заступае на пасаду новая старшыня МВФ Крыстын Лягард.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1203: падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.

1439: на Флярэнцыйскім саборы Ісідор, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі, падпісаў Флярэнцыйскую царкоўную унію аб аб'яднаньні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладаю папы рымскага.

1772: Расея, Аўстра-Вугоршчына і Прусія падпісалі ў Пецярбургу трактат аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

1811: Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.

1812: створана войска адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага.

1969: адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу "Хатынь".

Памерлі:

1681: Фёдар III Аляксеевіч, цар маскоўскі.

1816: Джавані Паізіелё, італьянскі кампазытар.

1938: Юры Лістапад, настаўнік, кіраўнік беларускага руху на Случчыне.

1994: Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Альжыр, Дзень незалежнасьці.

Армэнія, Дзень канстытуцыі.

Вэнэсуэла, Дзень незалежнасьці.

Чэхія, Дзень Кірыла і Мятода.

МІНУС 365:


Лукашэнка пра Мытны саюз: “Пажывем – пабачым”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Зь нецярпеньнем чакаю суду, думаю, ён будзе вельмі вясёлай і нават камэдыйнай падзеяй. Фінал яго, зразумела ж, вядомы, але гэта той выпадак, калі вынік менш важны, чым працэс” – Андрэй Пачобут, зь ліста з турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG