Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хапун ад раніцы да вечара


Які вынік заплянаванай на нядзелю рэвалюцыі воплескаў? Чаму, нягледзячы на рост масавай незадаволенасьці, яна не ператвараецца ў масавы публічны пратэст? Чаму палітычныя партыі не праяўляюць наагул ніякай актыўнасьці? Чым сёлетняе сьвяткаваньне афіцыйнага Дня Рэспублікі адрозьнівалася ад папярэдніх?

Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, карэспандэнт радыёстанцыі “Русская служба новостей” Уладзімер Чудзянцоў і палітык і публіцыст Аляксандар Фядута.

Дракахруст: Напачатку пра падзею, якая не адбылася. Арганізатары акцыяў аплядысмэнтаў разглядалі 3 ліпеня як апошні і рашучы бой, меркавалася заглушыць прамову кіраўніка дзяржавы воплескамі. Ну а далей... Усякае магло быць і, магчыма, марылася далей. У свой час румынская рэвалюцыя пачалася з таго, што афіцыйная маніфэстацыя ператварылася ў акцыю пратэсту, калі народ асьвістаў Чаўшэску.

Нічога такога ў Менску не адбылося: ні арганізаванай акцыі, ні спантаннай. Лукашэнка сказаў сваю прамову ў цішыні. Сьмешная дэталь: спэцслужбы так перастрахаваліся, што не гучала і вернападданага плясканьня ў далоні нават тады, калі кіраўнік дзяржавы скончыў сваю прамову. Ну хіба гэтым арганізатары “рэвалюцыі ў сацыяльных сетках” здолелі сапсаваць уладзе настрой.

Потым была Прывакзальная плошча, там быў жорсткі хапун з ужываньнем сьлезацечнага газу. Але чаму не атрымалася тое, на што разьлічвалі арганізатары?

Дынько: Людзі не чакалі, не былі гатовыя да такога адкрытага супрацьстаяньня, пайсьці сам-насам з Аляксандрам Лукашэнкам і яго аховай. Відаць, у завадатараў пратэсту не было пачуцьця краіны. Яны не адчувалі, што рэальна, што нерэальна.

Дракахруст: Адзін з гэтых арганізатараў Вячаслаў Дзіянаў прызнаў, што першы этап акцыі праваліўся, маўляў, спэцслужбы добра папрацавалі. А хіба былі падставы спадзявацца, што яны будуць спаць у шапку? І ці толькі ў іх спрытнасьці прычына?

Чудзянцоў: У адрозьненьне ад іншых суразмоўцаў, я там прысутнічаў, і ўсё гэта бачыў на ўласныя вочы. І сапраўды калі нехта пачынаў пляскаць у далоні, да яго адразу падыходзілі людзі ў цывільным і прапаноўвалі гэта спыніць. Некаторых нават вывелі адтуль.

Але прычына, вядома, ня толькі ў працы спэцслужбаў, яны за гэта грошы атрымліваюць і добра іх адпрацоўваюць.

Дракахруст: А ў чым прычына?

Чудзянцоў: У тым, што мы зноў спрабуем ісьці бяззбройнымі супраць узброеных.

Дракахруст: А што – зброю трэба было браць?

Чудзянцоў: Я да гэтага ніколі не заклікаў, але гэтыя мэтады грамадзянскага супраціву, якія практыкуюцца цяпер, не працуюць на беларускай глебе. У нас 140 тысяч супрацоўнікаў МУС.

Дракахруст: У Эгіпце ці Тунісе спэцслужбы і МУС таксама ўжывалі сілу...

Чудзянцоў: Але там зусім іншая колькасьць. У сярэднім у сьвеце 370 паліцэйскіх на 100 тысяч насельніцтва. У Беларусі – сусьветны рэкорд у гэтым сэнсе.

Дракахруст: Аляксандар, а на ваш погляд, чаму ня спраўдзілася тое, што абвяшчалі арганізатары гэтай акцыі?

Фядута: Арганізатары могуць абвяшчаць усё што хаця, але адбываецца адно і тое ж. Людзі не ўсьведамляюць, што вырашэньне іх праблем, найперш эканамічных, знаходзіцца ў непасрэднай сувязі з палітычнымі праблемамі краіны.

Людзі разважаюць так: я выйшаў, пастаяў, нічога не адбылося. Тады другі раз не пайду. Магчыма, людзей выйдзе трохі больш, магчыма, трохі менш, але плясканьне ў далоні і сумеснае маўчаньне не азначае, што ў гэтых людзей ёсьць разуменьне, чаго яны насамрэч жадаюць.

Яны хочуць, каб ён сышоў, яны жадаюць ШОС. Але як дасягнуць гэтага ШОСу – невядома, як ён зьвязаны з маўчаньнем, таксама невядома.

Дракахруст: Ну чаму ж невядома? Схему нават сам Лукашэнка агучыў: з кожным разам прыходзіць усё больш людзей, набіраецца крытычная маса, і пад ціскам гэтай вялікай колькасьці людзей у яго не вытрымліваюць нэрвы і ён сыходзіць.

Фядута: Каб нехта сышоў, павінна існаваць нейкая палітычная сіла, якая прыме гэтую ўладу. А паколькі яе няма і ніхто нічога не фармулюе, апроч моладзі, якая сядзіць у інтэрнэце... Вы назвалі прозьвішча аднаго зь іх, якія пачынае ўсе свае выступы ў друку са словаў: “Я знаходжуся не ў Беларусі”.

Нават імя Зянона Пазьняка, які знаходзіцца не ў Беларусі, здольнае аб'яднаць значна больш людзей, чым імя спадара Дзіянава.

Працяг перадачы слухайце тут:

Хапун ад раніцы да вечара
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:24:54 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG