Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цнота

  • Аляксандар Лукашук

Эла Герман, Освальд і невядомы зьлева

Эла Герман, Освальд і невядомы зьлева

Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.



Былі, былі ў 1960-м у Менску і цнатлівыя людзі.

Дзёньнік ЛГО
Дадатковая старонка. Чэрвень 1960


Эла Герман – прыгажуня-габрэйка з чорнымі ядвабнымі валасамі, з прыгожымі цёмнымі вачыма і скурай белай, як сьнег; цудоўная ўсьмешка і добры, але непрадказальны характар. Яе адзіны недахоп – у свае 24 гады яна захавала цноту, бо так сама пажадала. Я сустрэў яе, калі яна пачала працаваць на заводзе. Я яе пабачыў і, магчыма, закахаўся зь першага погляду.

На заводзе ў Освальда было тры канфліктныя сытуацыі: калі ён разабраў падрыхтаваны да працы чужы прэс, калі аднойчы задзёр ногі на стол і абвесьціў, што гэта сядзячая забастоўка, і трэцяя -- з-за Элы. Ён дапамагаў ёй з ангельскай у пакоі адпачынку і выключыў радыё. Іншы рабочы ўстаў і зноў уключыў. Освальд ізноў выключыў і сказаў: “Расейская сьвіньня!”

І не атрымаў у адказ па пысе. Хутчэй за ўсё, не таму, што Макс Прахорчык, як звалі рабочага, ня быў расейцам, а таму што аднойчы ён ужо сутыкнуўся з Освальдам і потым быў вымушаны выбачацца – гэта ён некалі ўзяў Освальда за грудкі ў спрэчцы за прэс. Рабочы пакінуў пакой.

Апроч недарэчнай абразы па нацыянальнай прыкмеце свайго будучага мужа (Прахорчык ажаніўся з Элай Герман ужо пасьля ад’езду Освальда), Эла ўзгадала, а Мэйлер цытуе яшчэ некалькі выказваньняў Освальда:

Я багаты жаніх – у мяне кватэра!

Калі ў будучыні нам што-небудзь спатрэбіцца, я магу пайсьці да мэра. Мы атрымаем, што трэба.


У траўні 1960 году над Уралам быў зьбіты амэрыканскі самалёт-разьведчык У-2, і жывым захоплены пілёт Франсіз Гары Паўэрс:

Эла, думаеш мне гэта пашкодзіць, бо я амэрыканец?

Тут, у Менску, мяне нябачна. Але калі я прыехаў у Маскву, я сапраўды вылучаўся.


І апошняе:

Калі я вярнуся ў Амэрыку, мяне заб’юць.

Ня самы спакойны душэўны стан.

Але наўрад ці прароцтва. Усё ж гэта ўспаміны Элы пасьля таго, як усё адбылося, і нагаворана і напісана было шмат усяго і усялякага.

І ўсё ж...


Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
XS
SM
MD
LG