Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратар тэлеканалу "Белсат" Сяргей Кавалёў быў затрыманы ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Ён рыхтаваў рэпартаж аб працэсах над удзельнікамі акцыяў маўклівага пратэсту, затрыманых падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці.

Калі Кавалёў здымаў на відэа калідор суду, да яго падышлі тры невядомыя ў цывільным і адвялі ў невядомым кірунку. Калегі затрыманага спрабуюць зьвязацца з пасольствам Польшчы ў Менску (канал перадае з тэрыторыі Польшчы), аднак Сяргей Кавалёў зьяўляецца беларускім грамадзянінам, таму консульская дапамога яму ня можа быць аказаная.
XS
SM
MD
LG