Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У другой палове дня 3 ліпеня сайт Беларускай службы Радыё Свабода стаў мішэньню меркаванай DDoS атакі, якая закранула і сайты іншых рэдакцыяў нашага Радыё. Тэхнічным службам, аднак, вельмі хутка ўдалося аднавіць сэрвэры.

Прыносім свае прабачэньне тым наведнікам сайту, якія пэўны час не маглі чытаць паведамленьні нашых карэспандэнтаў зь Менску і рэгіёнаў Беларусі.

У 2008 годзе Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ўжо станавілася мішэньню аналягічнай атакі.

Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук у гэтай сувязі сказаў:

“Мы пакуль ня можам сказаць дакладна, хто нясе адказнасьць за атаку на наш вэб-сайт. Але гэта ўжо другая спроба перашкодзіць працы нашай інтэрнэт-старонкі падчас асьвятленьня акцыяў пратэсту ў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG