Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Запрацавала старонка "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" "ВКонтакте"


Праца старонкі групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" "ВКонтакте" адноўлена. Старонка, якая была заблякаваная 2 ліпеня, пачала адкрывацца ўчора вечарам, пасьля разгону акцыі маўклівага пратэсту на Прывакзальнай плошчы ў Менску.

Паводле інфармацыі, зьмешчанай на аватарцы суполкі, наступныя акцыі ў рэгіёнах Беларусі заплянаваныя на 19 гадзін 6 ліпеня. Што да Менску, то інфармацыя аб далейшых мерапрыемствах зьявіцца цягам сёньняшняга дня.

На дадзены момант суполка налічвае болей за 12 400 удзельнікаў

Як паведаміў агенцтву БелаПАН адзін з ініцыятараў групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Вячаслаў Дзіянаў, афіцыйных камэнтароў ад адміністрацыі "ВКонтакте" наконт гэтага пакуль не было. "На жаль, нам не аднавілі пакуль удзельнікаў, а іх было больш за 216 тысяч. Але думаю, што адновяць", — сказаў Дзіянаў.
XS
SM
MD
LG