Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10-суткавым арыштам пакараны сёньня актывіст Саюзу палякаў, журналіст Ігар Банцар. Ён быў затрыманы ўчора ў першай палове дня, міліцыянты чакалі яго каля дому. Ігар абвесьціў галадоўку.

Пяцідзённым арыштам Ігара Банцара каралі ў чэрвені, яго затрымалі перад судом над журналістам Андрэем Пачобутам. Ён праводзіў тады сухую галадоўку. 19 чэрвеня, калі Ігара выпусьцілі, ён страціў восем кіляграмаў.
XS
SM
MD
LG