Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў нагадаў Лукашэнку аб правах чалавека


Дзьмітры Мядзьведзеў

Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў разьлічвае, што ў Беларусі будуць захоўвацца правы чалавека. Пра гэта ён адзначыў у віншавальнай тэлеграме з нагоды Дня незалежнасьці кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

"Разьлічваю, што паглыбленьне супрацоўніцтва будзе садзейнічаць уздыму Беларусі на аснове правядзеньня надзённых сацыяльна-эканамічных пераўтварэньняў, умацаваньня дэмакратычных інстытутаў, захаваньня правоў і свабодаў чалавека", — напісаў Мядзьведзеў.

"Перакананы, што гэта адпавядае карэнным інтарэсам нашых дзяржаў, задачам забесьпячэньня стабільнасьці і бясьпекі на эўрапейскім кантынэнце", — гаворыцца ў тэлеграме прэзыдэнта Расеі, апублікаванай на афіцыйным сайце Крамля.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG