Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская амбасада ў Празе замкнёная кайданкамі


Сёньня ўначы брама амбасады Рэспублікі Беларусь у Празе была замкнёная ў кайданкі невядомымі асобамі. На шыльдзе амбасады – графіці па-беларуску і па-чэску “Свабоду палітвязьням!” і герб “Пагоня”.

Радыё Свабода атрымала фотаздымкі вынікаў акцыі, якая, як трэба меркаваць, павінна сымбалізаваць цяперашняе стаўленьне афіцыйнага Менску да апанэнтаў і наяўнасьць у краіне палітычных вязьняў. Брама амбасады Рэспублікі Беларусь у Празе у некалькіх месцах замкнёная ў кайданкі.

На шыльдзе амбасады – графіці па-беларуску і па-чэску “Свабоду палітвязьням!” і выява старажытнай “Пагоні”, якая з 1991 па 1995 г. была дзяржаўным гербам Беларусі.


Графіці на шыльдзе беларускай амбасады ў Празе



Брама беларускай амбасады ў Празе



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG