Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіяўляне падтрымалі маўклівыя акцыі пратэсту ў Беларусі

  • БелаПАН

Ukraine - solidarity with protests in Belarus

Ukraine - solidarity with protests in Belarus

3 ліпеня ў Кіеве беларускія і ўкраінскія грамадзкія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі. Такім чынам яны падтрымалі маўклівую акцыю пратэсту, якая ў гэтую нядзелю праводзіцца ў беларускіх гарадах.

Больш за трыццаць удзельнікаў пікета трымалі транспаранты з надпісамі "Сыходзь!", "Верым! Можам! Пераможам!", "Бiлоруси, ми з вами", "Лукашенко, звiльни затриманых!" Пэрыядычна пікетоўцы пляскалі ў ладкі і адгукаліся на сыгналы аўтамабіляў, кіроўцы якіх выказвалі такім чынам падтрымку прысутным.

Кіеўляне падтрымліваюць маўклівых пратэстоўцаў
XS
SM
MD
LG