Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выступае супраць палітыкі міжнароднай ізаляцыі Беларусі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Віктара Януковіча. Паводле дарадцы ўкраінскага кіраўніка ў пытаньнях міжнародных дачыненьняў Андрэя Ганчарука, у Кіеве ўважліва адсочваюць беларускую сытуацыю.

На тэлемосьце паміж Кіевам, Варшавай і Масквой, які арганізаваў польскі тэлеканал Public Television News Channel (TVP INFO), Ганчарук падкрэсьліў, што Ўкраіна зацікаўленая ў эканамічнай стабільнасьці ў гэтай краіне, паколькі Беларусь — яе важны гандлёвы партнэр. Ён таксама адзначыў, што пагаршэньне эканамічнага становішча ў Беларусі можа мець наступствы для Эўропы.

Раней ЭЗ прыняў у дачыненьні да Беларусі шэраг санкцыяў эканамічнага і палітычнага характару.
XS
SM
MD
LG