Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіча пратрымалі чатыры гадзіны


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
Пасьля чатырох гадзін затрымкі на беларускай мяжы старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіславу Шушкевічу дазволілі сесьці на цягнік і паехаць у Менск.

Затрыманьне першага кіраўніка незалежнай Беларусі адбылося на чыгуначнай станцыі Гудагай, калі той уначы вяртаўся з Літвы. У яго забралі пашпарт. Праз чатыры гадзіны пашпарт вярнулі, аднак ніякай даведкі пра затрыманьне Станіславу Шушкевічу не далі.

Да таго ж атрымалася так, што чыгуначны квіток на праезд у Менск Станіслава Шушкевіча і ягоныя грошы засталіся у памочніцы экс-сьпікера. А яна паехала ў Менск на цягніку, зь якога Шушкевіча зьнялі. Таму новы квіток да Менску яму куплялі за дзяржаўны кошт, то бок за грошы падаткаплацельшчыкаў.

Некалькі студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, якія таксама ехалі дамоў адным цягніком з Шушкевічам і якіх таксама затрымалі, адпусьцілі. Ніякіх тлумачэньняў з нагоды гэтага інцыдэнту студэнтам не далі.
Спадар Шушкевіч назваў сваё затрыманьне на мяжы незаконным і зьвязвае яго з сёньняшнімі магчымымі акцыямі пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG