Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі актывіст сустрэў Дзень Рэспублікі ў ізалятары


Андрусь Цянюта
Андрусь Цянюта
Грамадзкі актывіст з Гомеля, сябра міжнароднага аб’яднаньня “Малады фронт” (Чэхія) Андрэй Цянюта сустрэў Дзень Рэспублікі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Маці Андрэя расказала: яшчэ ўвечары 1 ліпеня суседзі паведамілі ёй, што Андрэя ў двары дома затрымалі міліцыянты. А неўзабаве з Чыгуначнага райаддзелу міліцыі патэлефанаваў і сам Андрэй і паведаміў бацькам, што яго сапраўды схапілі каля дома міліцыянты і накіроўваюць у ізалятар. Абвінавацілі маладзёна ў адміністрацыйным правапарушэньні – якім канкрэтна, невядома.

Андрэй будзе знаходзіцца ў ізалятары да суду, які мае адбыццца 4 ліпеня.

Маладзёвы актывіст сёлета вярнуўся са службы ў дэсантных войсках, куды яго прызвалі пасьля раптоўнага адлічэньня з ВНУ і паўторнай мэдычнай камісіі. Нядаўна спадар Цяцюта пасьпяхова вытрымаў экзамэнацыйныя тэсты і зьбіраўся паступаць нанова ў вышэйшую навучальную ўстанову.

Паплечнікі Андрэя Цянюты зьвязваюць яго прэвэнтыўнае затрыманьне з намерам правесьці сёньня мітынг па сацыяльна-эканамічных праблемах, які, аднак, афіцыйна забаронены Гомельскім гарвыканкамам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG