Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў загадаў даць электрычнасьць у Беларусь


Ігар Сечын і Дзьмітрый Мядзьведзеў

Ігар Сечын і Дзьмітрый Мядзьведзеў

Сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў запатрабаваў узнавіць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. Адпаведнае распараджэньне кіраўнік расейскай дзяржавы 2 ліпеня даў віцэ-прэм’еру Ігару Сечыну.

Пра гэта паведаміла агенцыя «ИТАР-ТАСС» з спасылкай на прэсавага сакратара прэзыдэнта Натальлю Цімакову. Тая паведаміла, што сёньня адбылася тэлефонная размова Мядзьведзева і Сечына. Падчас яе спадар Сечын сказаў, што Беларусь цалкам пагасіла сваю запазычанасьць перад «Интер РАО ЕЭС».

Пастаўка электраэнэргіі была спыненая ад 29 чэрвеня з-за таго, што беларускі бок цалкам не разьлічыўся за атрыманую электрычнасьць.

30 чэрвеня першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка паведаміў журналістам, што больш затрымак з аплатай электраэнэргіі ня будзе. Паводле ягоных словаў, цяпер грошы, якія неабходна заплаціць за электраэнэргію, стаяць у сьпісе на канвэртацыю ў адным шрагу з платай за газ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG