Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА БОЛЬШАЙ ЧАСТЦЫ КРАІНЫ ДАЖДЖЫ, МЕСЦАМІ НАВАЛЬНІЦЫ


Уначы 7 – 13°С, удзень ад 13°С па паўднёвым захадзе да 23°С па паўночным усходзе.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Страсбуры пачнецца пленарная сэсія Эўрапарлямэнту (будзе доўжыцца да 7 ліпеня).

Гааскі Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі правядзе слуханьні ў справе генэрала Раткі Младзіча, якога вінавацяць у ваенных злачынствах.

У Тунісе пройдуць судовыя слуханьні па другой справе ў адносінах да былога прэзыдэнта краіны Зін аль-Абідзіна бэн Алі. Экс-кіраўніка Тунісу, які знаходзіцца за межамі краіны, вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі і наркотыкаў.

Адбудзецца афіцыйны візыт ва Ўкраіну прэзыдэнта Рэспублікі Кіпр Дымітраса Хрыстофіяса.

Касьмічнае агенцтва Вялікай Брытаніі правядзе ў Лёндане канфэрэнцыю, прысьвечаную 50-годзьдзю першага палёту чалавека ў космас.

У паўднёваафрыканскім Дурбане распачнецца 123-я сэсія Міжнароднага алімпійскага камітэту (працягнецца да 9 ліпеня).

У Парыжы адкрыецца Тыдзень высокай моды, на якім будуць паказаныя калекцыі сэзону восень-зіма 2011/2012.

У Нью-Ёрку адбудзецца традыцыйнае спаборніцтва ў зьяданьні хот-догаў, прымеркаванае да Дня незалежнасьці ЗША.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці ЗША.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1776: падпісана Дэклярацыя незалежнасьці ЗША.

1848: упершыню апублікаваны “Маніфэст камуністычнай партыі”.

1944: войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызвалілі Полацак.

1954: у Менску адкрылі помнік-абэліск на пляцы Перамогі.

Нарадзіліся:

1790: Джордж Эвэрэст – валійскі географ, чыё імя было прысвоенае Піку XV, які лічыцца найвышэйшай вяршыняю сьвету.

1807: Джузэпэ Гарыбальдзі – народны герой Італіі, вайскаводзец, адзін з правадыроў Рысарджамэнта, літаратар.

1927: Джына Лялябрыджыда – італьянская акторка, уладальніца прэміі “Залаты глёбус”.

Памерлі:

1761: Сэм’юэл Рычардсан – ангельскі пісьменьнік-асьветнік, адзін з пачынальнікаў сэнтымэнталізму.

1826: Томас Джэфэрсан – амэрыканскі палітычны і грамадзкі дзяяч, аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША.

1848: Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян – францускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў эўрапейскага рамантызму.

1934: Марыя Складоўская-Кюры – выдатная француская вучоная польскага паходжаньня, фізык і хімік, дасьледніца радыяактыўнасьці, двойчы ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.

1964: Самуіл Маршак – расейскі савецкі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Стрыптыз у Асунсьёне”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Калі свабода зьнікла, застаецца яшчэ краіна, але бацькаўшчыны ўжо няма”.
Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян.
XS
SM
MD
LG