Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс у пятніцу назваў Эўрапейскую палітыку суседзтва посьпехам, аднак прызнаў, што самыя моцныя дэмакратычныя гульцы міжнароднай палітыкі - ЭЗ і ЗША - пакуль не знайшлі эфэктыўнага рашэньня, як аўтарытарную Беларусь накіраваць на шлях дэмакратыі? -- перадае BNS.

«Адназначнага адказу, як найбольш эфэктыўна дзейнічаць, падтрымліваючы апазыцыю і не парушаючы сувэрэнітэту, у сьвеце пакуль не прыдумалі. Аднак гэта ня значыць, што мы павінны спыніць разважаць і выпрабоўваць розныя спосабы вызваленьня людзей Беларусі ад дыктатуры», - сказаў журналістам у пятніцу на канфэрэнцыі Супольнасьці дэмакратыяў у Вільні А.Ажубаліс.

«ЗША і ЭЗ зьяўляюцца стратэгічнымі партнэрамі, і палітыка так ці інакш падобная. Тое, што 16 гадоў два гэтыя партнэры не знайшлі эфэктыўнага спосабу, як супрацьстаяць парушэньням правоў чалавека ў Беларусі, паказвае, што гэта нялёгкі пытаньне», - сказаў кіраўнік літоўскага МЗС.

Паводле яго слоў, на ўзроўні ЭЗ у дачыненьні да Беларусі павінны быць агульныя дзеяньні, «асобныя выпады ў адзін або іншы бок нічога добрага не даюць».

А.Ажубаліс таксама заклікаў беларусаў захоўваць адзінства.

«Захоўвайце адзінства і выкарыстоўвайце ўсе магчымасьці для асьветы астатняй часткі народа. Ня бойцеся, вы сьмелыя людзі. (...) Мы сёньня вольныя таму, што сярод нас былі сьмелыя людзі, якія не баяліся, выйшлі на вуліцы і перамаглі », - сказаў міністар.

Прэзыдэнт Манголіі Цахіагійн Элбэгдорж, які пераняў старшынства ў Супольнасьці дэмакратыяў, таксама сёньня ў Вільні зьвярнуў увагу на сытуацыю ў Беларусі.

«Несправядліва, калі адзін у барацьбе за пасаду прэзыдэнта становіцца прэзыдэнтам, а іншыя аказваюцца ў турме», - сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG