Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 2-3 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...


...пахмурна, у нядзелю пакрапае. І будзе ветрана. Тэмпэратура: 15-20.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


2 – Навуковая канфэрэнцыя пра «Статут ВКЛ 1566 году». Менск, пр. Незалежнасьці 80-73, пачатак а 10.30.

2 – У Будславе ўрачыстасьці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.

2 – У Барысаве «Барысаўскі кірмаш».

3 – Не прапусьціце нагоды папляскаць вэтэранам на парадзе з нагоды Дня незалежнасьці. Казалі, што за гэта хапаць ня будуць.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


2 – Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан зь візытам у Гішпаніі.

3 – Сустрэча міністраў фінансаў зоны эўра ў Брусэлі.

3 – У Сочы пачынаецца двухдзённая сустрэча Рады Расея-НАТО, прысьвечаная супрацьракетнай абароне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


2 – У 1961 памёр амэрыканскі пісьменьнік Эрнэст Гэмінгуэй (нар. 1899), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1954.

2 – У 1977 памёр расейскі пісьменьнік Уладзімір Набокаў (нар. 1899).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


2 – Міжнародны дзень каапэратываў.

3 – Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Гістарычна 3 ліпеня да беларускай незалежнасьці дачыненьня ня мае і сталася дзяржаўным сьвятам толькі пры Аляксандру Лукашэнку, калі дзяржава перастала адзначаць Дзень абвешчаньня сувэрэнітэту 27 ліпеня, а традыцыйны Дзень беларускае незалежнасьці 25 сакавіка трапіў пад забарону. Раней, да прыходу Лукашэнкі, 3 ліпеня было Днём вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Днём Менску, бо менавіта сталіца была вызваленая ў гэты дзень у 1944-м годзе. З гэтае нагоды 3 ліпеня 1961 году ў Менску каля манумэнту Перамогі быў запалены вечны агонь.

МІНУС 365:


Такт ніколі ня быў моцным бокам Аляксандра Рыгоравіча

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Доўгі час я проста спрабаваў пісаць найлепш, як магу. Час ад часу мне шэнціла напісаць лепш, чым магу.

Эрнэст Гэмінгуэй
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG