Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове арыштаваны Дзяніс Дашкевіч


Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Грамадзкага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча мясцовы раённы суд пакараў сёньня 5 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Спадара Дашкевіча выклікалі па абедзе ў міліцыю. Казалі, пагутарыць на 15 хвілін.

Пасьля апытаньня на яго склалі адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і адвезьлі ў суд.

За колькі хвілін да пачатку суду Дзяніс Дашкевіч паведаміў: на сайце, які ён рэдагуе ў Рагачове, была зьмешчаная абвестка, што 26 чэрвеня ў горадзе пройдзе «маўклівая» акцыя салідарнасьці. У сераду — у Менску, у нядзелю — у Рагачове. Акурат у нядзелю ў горад прыяжджаюць да бацькоў навучэнцы, вяртаюцца ў сем’і людзі, якія выяждджаюць на заробкі за межы Беларусі.

Абвестка на сайце й сталася падставай для абвінавачваньня й пакараньня грамадзкага актывіста 5-суткавым арыштам. На думку спадара Дашкевіча, улады перад 3 ліпеня хочуць перастрахавацца, таму й перасьледуюць актывістаў і проста неабыякавых людзей.
XS
SM
MD
LG