Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Някляева і беларускую апазыцыю ўзнагародзілі прэміяй імя вядомага польскага палітыка і гісторыка Браніслава Герэмэка. Такім чынам адзначана іх мужнасьць у адстойваньні дэмакратычных ідэалаў. Прэмію непасрэдна Ўладзімеру Някляеву ўручыў міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс у Вільні.

Уручэньне ўзнагароды адбылося сёньня ў Вільні, дзе праходзіць зьезд «Супольнасьці дэмакратый».

Браніслаў Герэмэк адзін з самых вядомых дзеячаў польскай «Салідарнасьці». У 1997 — 2000 гг. быў міністрам замежных спраў краіны. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў 2008 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG