Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі


Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне. Беларускія праваабаронцы выпусьцілі дакумэнтальную стужку "Прычына сьмерці —————————".

19 сакавіка 2010 году маці Андрэя Жука, асуджанага на сьмерць за збройны напад і двайное забойства, прывезла сыну перадачу ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. Перадачу перадаць не ўдалося, ахоўнік сказаў: "Не ищите его нигде, отбыл по месту исполнения приговора". Маці зразумела, што прысуд быў выкананы. Жанчына дагэтуль ня ведае, дзе пахаваны яе сын. З турмы ёй выдалі толькі адзеньне Андрэя, якое яна пахавала на могілках. У пасьведчаньні аб сьмерці ў графе "прычына сьмерці" стаіць прочырк.

Рэжысэр фільму — Віктар Трацякоў. Аўтар сцэнару — Паліна Сьцепаненка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG