Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Баўгарыі не камэнтуе затрыманьне паэта


Дзіміцер Кенараў
Дзіміцер Кенараў
У амбасадзе Баўгарыі ў Беларусі «Свабодзе» сказалі, што пра здарэньне з паэтам Дзімітрам Кенаравым праінфармавана Міністэрства замежных спраў Баўгарыі. Ад камэнтароў да гэтай падзеі ў амбасадзе адмовіліся. На пытаньне, ці па-ранейшаму баўгарскі паэт у міліцыі альбо яго ўжо вызвалілі, супрацоўніца амбасады адказала: «Мы нічога камэнтаваць ня будзем».

Малады баўгарскі паэт, ляўрэат баўгарскай прэміі «Дэбют» Дзіміцер Кенараў быў затрыманы за знаходжаньне ў Беларусі без дакумэнтаў.

У сераду, 29 чэрвеня, у Мазыры міліцыя затрымала дваіх замежнікаў, грамадзянаў Баўгарыі — Дзімітра Кенарава і Злучаных Штатаў Амэрыкі — Джэйсана Мотла. У дзяжурнай частцы Мазырскага РАУСу нашаму карэспандэнту 29 чэрвеня пацьвердзілі, што замежнікі сапраўды знаходзяцца ў міграцыйнай службе. Ніякай іншай інфармацыі тады не паведамлялася.

У Мазырскім РУУС Радыё Свабода 1 ліпеня а 15 гадзіне пацьвердзілі, што Кенараў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Мазырскага РУУС. «Ён быў затрыманы за тое, што без дакумэнтаў знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — паведаміў дзяжурны. — Зараз мы якраз займаемся рашэньнем гэтага пытаньня, афармляем яму дакумэнты, каб ён мог пакінуць Рэспубліку Беларусь». Прадстаўнік міліцыі таксама выказаў думку, што сёньня ўся гэта гісторыя павінна скончыцца і Кенараў будзе вызвалены.

Дзіміцер Kенараў — незалежны журналіст з Сафіі, рэдактар амэрыканскага часопіса «The Virginia Quarterly Review». Яго матэрыялы друкаваліся ў такіх вядомых выданьнях, як «Nation», «The Boston Review», «Etiqueta Negra». Ён навучаецца ў дактарантуры па ангельскай мове ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG