Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Строс-Кана: словы пакаёўкі – хлусьня?


Жонка Дамініка Строс-Кана дэманстратыўна падтрымлівае мужа з самага пачатку сэксуальнага скандалу
Жонка Дамініка Строс-Кана дэманстратыўна падтрымлівае мужа з самага пачатку сэксуальнага скандалу
Былы кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, абвінавачаны ў ЗША ў сэксуальных злачынствах, 1 ліпеня павінен зноў паўстаць перад судом у Нью-Ёрку. Мяркуецца, што суд можа палегчыць умовы закладу, пад які фінансіст быў адпушчаны з турмы. Зьяўляюцца паведамленьні, што ў сьледзтва ёсьць сур'ёзныя сумневы ў паказаньнях пакаёўкі нью-ёрскага гатэлю, якая абвінаваціла Строс-Кана ў спробе згвалтаваньня.

Заходнія агенцтвы, спасылаючыся на зьвесткі неназваных крыніц, паведамляюць, што пракуроры гатовыя значна зьнізіць суму закладу, пад які Строс-Кан быў выпушчаны з турмы, і палегчыць умовы хатняга арышту. Зьявіліся сур'ёзныя падазрэньні, што пакаёўка, якая абвінаваціла яго ў сэксуальных дамаганьнях, хлусіла як пра свае дзеяньні ў дзень меркаванага нападу, так і пра сваё мінулае.

Дэпартамэнт паліцыі Нью-Ёрка, які расьсьледуе справу, адмовіўся камэнтаваць гэтыя паведамленьні. Нагадаем, 14 траўня Строс-Кан быў арыштаваны па абвінавачаньні ў сэксуальных злачынствах. Сьцьвярджалася, што ён прымусіў да сэксу ў сваім гатэльным нумары 32-гадовую пакаёўку, імігрантку з Гвінеі, а затым паспрабаваў пакінуць ЗША.

Цалкам матэрыял можна прачытаць ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG