Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэрвені ўшанавалі ахвяраў бальшавіцкага расстрэлу


Папярэдняя акцыя памяці пад Чэрвенем.
Папярэдняя акцыя памяці пад Чэрвенем.
Сёньня ва ўрочышчы Цагельня ля райцэнтру Чэрвень адбылася памінальная акцыя з удзелам прадстаўнікоў амбасады Літвы ў Беларусі. Дыпляматы ўшанавалі памяць сваіх землякоў, якія былі тут расстраляныя летам 1941 году разам зь іншымі зьняволенымі сталінскіх турмаў. Раней памяць ахвяр ушанавалі і беларускія арганізацыі.

70 гадоў таму НКВД выправіў зь Менску калёну зьняволеных. Нямоглых пачалі расстрэльваць па дарозе. А 26 чэрвеня 1941 году, баючыся, каб іх не дагналі немцы, савецкія канваіры масава пазабівалі вязьняў. Гэта былі беларусы, палякі, літоўцы з далучаных да СССР у 1939–1940 гг. земляў.

Ад 1989 году ля Чэрвеня (былы Ігумен) ладзяцца памінальныя акцыі. Пра першыя зь іх сёлета расказаў «Свабодзе» сябра КХП-БНФ Валеры Буйвал:

«Група сяброў й прыхільнікаў КХП-БНФ выяжджала 26 чэрвеня зь Менску. Было шмат моладзі з намі. Усіх было каля 60 чалавек. Мы разам прайшлі ад будынка былой турмы, дзе якраз у 41-м бальшавікі ўтрымлівалі вязьняў перад далейшым маршам. Цяпер на гэтым крывавым маршруце ў трох месцах усталяваныя крыжы. Ля іх, а таксама на месцы гібелі людзей, ускладалі кветкі й запальвалі зьнічы. Людзі маліліся. Гучалі шчырыя словы памяці й успаміны пра ахвяраў. Усе гэтыя мерапрыемствы адбываліся пад нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам, пад знакам Пагоні».

Яшчэ пры канцы 1980-х жыхар Чэрвеня Ўладзімер Дарагуж раскрыў грамадзкасьці гісторыю трагедыі ля Чэрвеня. Удзельнік кожнай памінальнай акцыі, ён быў запрошаны і на сёньняшнюю.

«Я пачаў зьбіраць дадзеныя пасьля таго, як Зянон Пазьняк надрукаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» артыкул «Курапаты: дарога сьмерці». Тады ў райгазэце я таксама надрукаваў некалькі нарысаў «Курапаты Чэрвеньшчыны».
Раней хадзіла больш людзей. А пасьля бачаць, што кіраўнік дзяржавы не наведвае Курапаты, і таму яны запалоханыя.

Карэспандэнт: «Памінальныя акцыі на Цагельні ігнаруе мясцовая ўлада. Чаму?».

Дарагуж: «Баяцца! Раней хадзіла больш людзей. А пасьля бачаць, што кіраўнік дзяржавы не наведвае Курапаты, і таму яны запалоханыя. Таму й цяпер чыноўнікі рассылаюць сваіх „агітатараў“ па горадзе, а тыя заклікаюць: „Не хадзіце на Цагельню! Прыедуць літоўцы, мала што будзе!“. Нібыта страляць нават будуць…».

У мясцовых уладаў іншы клопат. Гаворыць супрацоўнік мясцовага краязнаўчага музэю:

«Мы рыхтуемся да 3 ліпеня. Выдаём трэці выпуск бюлетэня «Знакамітыя людзі Чэрвеньшчыны». У нас вельмі шмат клопатаў. Будуць шматлікія наведнікі. Так што не да гэтага пакуль…».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG