Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарскі паэт у Мазырскім СІЗА


Дзіміцер Кенараў
Дзіміцер Кенараў
Малады баўгарскі паэт, ляўрэат баўгарскай прэміі «Дэбют» Дзіміцер Кенараў быў затрыманы за знаходжаньне ў Беларусі без дакумэнтаў.

У сераду, 29 чэрвеня, у Мазыры міліцыя затрымала дваіх замежнікаў, грамадзянаў Баўгарыі — Дзімітра Кенарава і Злучаных Штатаў Амэрыкі — Джэйсана Мотла. У дзяжурнай частцы Мазырскага РАУСу нашаму карэспандэнту 29 чэрвеня пацьвердзілі, што замежнікі сапраўды знаходзяцца ў міграцыйнай службе. Ніякай іншай інфармацыі тады не паведамлялася.

Як паведамляе ў сваім інтэрнэт-блогу пісьменьніца Марыйка Мартысевіч, адзін зь іх, баўгарын Дзіміцер Кенараў, згубіў пашпарт у Ганцавічах. У Мазыры ён паспрабаваў узяць інтэрвію ў дырэктара Мазырскага аўтарамонтнага заводу. Дырэктар аўтарамонтнага заводу сказаў, што ў кабінэце размаўляць ня можа, і прапанаваў лепш пакатаць Дзімітра і яго сябра на трактары. Вывеў хлопцаў на прахадную, дзе іх і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Амэрыканскі пісьменьнік Джэйсан Мотла быў даволі хутка вызвалены з-пад варты пасьля ўмяшаньня консула ЗША і ўжо дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі. Але Дзіміцер Кенараў дагэтуль застаецца пад вартай, бо ў яго не было пашпарту, а баўгарскае пасольства дагэтуль не даставіла ў Мазыр неабходныя часовыя дакумэнты для вызваленьня Дзімі т ра.

У Мазырскім РУУС Радыё Свабода 1 ліпеня а 15 гадзіне пацьвердзілі, што Кенараў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Мазырскага РУУС. «Ён быў затрыманы за тое, што без дакумэнтаў знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — паведаміў дзяжурны. — Зараз мы якраз займаемся рашэньнем гэтага пытаньня, афармляем яму дакумэнты, каб ён мог пакінуць Рэспубліку Беларусь». Прадстаўнік міліцыі таксама выказаў меркаваньне, што сёньня ўся гэта гісторыя павінна скончыцца, і Кенараў будзе вызвалены.

Дзіміцер Kенараў зьяўляецца незалежным журналістам з Сафіі і рэдактарам VQR. Яго матэрыялы друкаваліся ў такіх вядомых выданьнях, як Nation, the Boston Review, Etiqueta Negra, Ён навучаецца ў дактарантуры па ангельскай мове ў Каліфарнійскім унівэрсытэце, Берклі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG