Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт навучаньня ў дзяржаўных ВНУ вырасьце ў сярэднім на 20%


Паводле прагнозаў Міністэрства адукацыі, у новым навучальным годзе кошт навучаньня ў дзяржаўных ВНУ вырасьце ў сярэднім на 20% у адносінах да дзеючай цане.

Афіцыйны сайт міністэрства прыводзіць словы міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, які сьцьвярджае, што такое павелічэньне кошту абгрунтоўваюць самі ВНУ. Новыя цэны на адукацыйныя паслугі павінны быць сфарміраваны да канца ліпеня, паведамляе БелаПАН.

Маскевіч паведаміў, што ў чэрвені Мінадукацыі правяло аналіз кошту платнага навучаньня ў дзяржаўных ВНУ. "Узровень цэны ў канкрэтным ВНУ залежыць ад фактычнай структуры выдаткаў на платнае навучаньне: ад атрыманай спэцыяльнасьці; кваліфікацыі, стажу работы прафэсарска-выкладчыцкага складу, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы і іншых выдаткаў", - сказаў ён.

У цяперашні час установы адукацыі фармуюць кошт платнага навучаньня па дзейных для бюджэтных арганізацый нормах і нарматывах, адзначаюць у міністэрстве. Расходы па зарплаце уключаюцца ў цану па бюджэтных нормах з улікам індэксацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам, па накладных і іншым расходах - з улікам павелічэньня цэн і тарыфаў на работы (паслугі), у тым ліку камунальныя, паслугі транспарту, сувязі і іншыя.

Што тычыцца прыватных установы адукацыі, то яны фармуюць цану на навучаньне самастойна, адзначаюць у ведамстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG